Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Абхазіі прызначыў часовага прэзыдэнта пасьля адстаўкі старога


Людзі пратэстуюць каля прэзыдэнцкай адміністрацыі ў Сухумі, 10 студзеня 2020

Парлямэнт самаабвешчанай рэспублікі Абхазія прыняў адстаўку прэзыдэнта Рауля Хаджымбы.

Як паведамляе карэспандэнт «Эхо Кавказа», галасаваньне па гэтым пытаньні было таемным. «За» прагаласавалі 32 дэпутаты, «супраць» — двое.

Другім пытаньнем парадку дня было прызначэньне выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта да ўступленьня на пасаду новага лідэра рэспублікі па выніках выбараў. Таемным галасаваньнем дэпутаты абралі на гэтую пасаду прэм’ер-міністра Валерыя Бганба. За гэтае рашэньне прагаласавалі ўсе 34 прысутныя дэпутаты.

Напярэдадні Рауль Хаджымба пагадзіўся пайсьці ў адстаўку, а Цэнтральная выбарчая камісія Абхазіі прызначыла паўторныя выбары прэзыдэнта на 22 сакавіка.

У суботу Вярхоўны суд Абхазіі адмяніў вынікі леташняга галасаваньня. У верасьні, паводле афіцыйных вынікаў, лідэр апазыцыйнай партыі «Амцахара» Алхас Квіцінія зь невялікай розьніцай прайграў Хаджымбу ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў.

Абхазія, сэпаратысцкі рэгіён Грузіі, абвясьціла незалежнасьць пасьля вайны з Грузіяй у 1993 годзе. Расея пасьлядоўна падтрымлівала сэпаратысцкія настроі ў Абхазіі, а ў 2008 годзе пасьля пяцідзённай расейска-грузінскай вайны прызнала яе незалежнасьць. Грузія лічыць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю тэрыторыямі, акупаванымі Расеяй, і абвінавачвае РФ у парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны і анэксіі яе тэрыторыі. У той жа час Расея аказвае вялікую дапамогу самаабвешчанай рэспубліцы і па афіцыйных, і па неафіцыйных каналах, а таксама дала пашпарты прыблізна 90% яе жыхароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG