Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнікі прэзыдэнта самаабвешчанай Абхазіі завалодалі зброяй


У Сухумі прадстаўнікі апазыцыі захапілі будынак адміністрацыі прэзыдэнта самаабвешчанай Абхазіі, узламалі пакоі службы аховы і завалодалі зброяй. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Прадстаўнік Рады бясьпекі рэспублікі заявілі, што прымяненьне сілы да пратэстуючых пакуль не плянуецца, але не выключаецца ў будучыні.

Увечары 9 студзеня парлямэнт Абхазіі прыняў пастанову з заклікам да прэзыдэнта падаць у адстаўку ў сувязі са складанай грамадзка-палітычнай сытуацыяй. Удзельнікі апазыцыйнага мітынгу захапілі будынак адміністрацыі прэзыдэнта. Яны запатрабавалі адмены вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў верасьні. На іх зь перавагай у паўтара працэнта галасоў перамог Хаджымба.

Дзевяць апазыцыйных партый запатрабавалі прызнаць вынікі галасаваньня незаконнымі і падалі пазоў у суд. Але там разглядаць заяву ня сталі. Апазыцыя падала скаргу. Новае пасяджэньне плянавалася 9 студзеня, але яго перанесьлі на нявызначаны тэрмін.

Хаджымба заявіў, што адмаўляецца пакідаць сваю пасаду і заклікаў апазыцыю да перамоваў для захаваньня стабільнасьці ў рэспубліцы. Пра адказ апазыцыянераў пакуль не паведамляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG