Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абхаская апазыцыя працягвае штурм адміністрацыі прэзыдэнта


Пратэстоўцы ў Сухумі працягваюць атакаваць адміністрацыю прэзыдэнта самаабвешчанай рэспублікі Абхазія. На першым паверсе будынка выбітыя практычна ўсе вокны, некалькі дзясяткаў чалавек праніклі ўнутр.

Журналісты паведамляюць аб сутычках паміж пратэстоўцамі і прыхільнікамі ўлады. Акрамя таго, некаторыя пратэстоўцы патрабуюць спыніць відэаздымку таго, што адбываецца.

6 студзеня апазыцыйныя палітычныя сілы заклікалі сваіх прыхільнікаў сабрацца 9 студзеня 2020 года на плошчы перад будынкам Вярхоўнага суда.

Пратэст прымеркаваны да пасяджэньня касацыйнай калегіі, якая працягвае разглядаць скаргу экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра апазыцыйнай партыі «Амцахара» Алхаса Квіцінія. Ён аспрэчвае вынікі леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.

У другім туры, паводле афіцыйных лічбаў, Квіцінія набраў 46,17% галасоў. Перамогу адтрымаў дзейны прэзыдэнт Рауль Хаджымба з 47,39%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG