Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Абхазіі скасавалі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў пасьля пратэстаў


Захоп адміністрацыі прэзыдэнта Абхазіі ў Сухумі
Захоп адміністрацыі прэзыдэнта Абхазіі ў Сухумі

Вярхоўны суд Абхазіі прызнаў незаконнымі вынікі выбараў прэзыдэнта самаабвешчанай рэспублікі і пастанавіў правесьці паўторныя выбары.

Касацыйная калегія Вярхоўнага суда самаабвешчанай Абхазіі 10 студзеня, прызнала несапраўдным другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, які прайшлі ўвосень мінулага году, а выніковыя пратаколы Цэнтрвыбаркама рэспублікі — несапраўднымі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце суду. Суд таксама пастанавіў прызначыць паўторныя выбары прэзыдэнта ва ўстаноўленыя канстытуцыяй тэрміны.

Прадстаўнікі дзейнага прэзыдэнта Рауля Хаджымбы заявілі, што рашэньне будзе абскарджана.

9 студзеня ў Абхазіі пачаліся масавыя пратэсты з патрабаваньнем новых выбараў. Некалькі сотняў мітынгоўцаў сабраліся ў цэнтры Сухумі, выламалі дзьверы будынку адміністрацыі прэзыдэнта і ўзялі ўстанову штурмам.

Яны запатрабавалі адмены вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў верасьні. На іх, паводле афіцыйных вынікаў, зь перавагай паўтара працэнтных пункты перамог дзейны прэзыдэнт Абхазіі. Ягоны супернік, апазіцыянэр Алхас Квіцінія, заявіў, што не прызнае перамогу Хаджымбы і будзе аспрэчваць вынікі падліку галасоў. Суд пазоў адхіліў. 9 студзеня гэтае рашэньне павінна было аспрэчвацца ў Вярхоўным судзе Абхазіі, але пасяджэньне спачатку перанесьлі на нявызначаны тэрмін.

Абхазія, сэпаратысцкі рэгіён Грузіі, абвясьціла незалежнасьць пасьля вайны з Грузіяй у 1993 годзе. Расея пасьлядоўна падтрымлівала сэпаратысцкія настроі ў Абхазіі, а ў 2008 годзе пасьля пяцідзённай расейска-грузінскай вайны прызнала яе незалежнасьць. Грузія лічыць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю тэрыторыямі, акупаванымі Расеяй, і абвінавачвае РФ у парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны і анэксіі яе тэрыторыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG