Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка параўнаў Беларусь з караблём падчас шторму ў акіяне


Архіўнае фота
Архіўнае фота

11 студзеня на прыёме напярэдадні старога Новага году кіраўнік Беларусі ўручыў узнагароды чыноўнікам, дзеячам культуры і журналістам, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Сёньня мы параўноўваем сьвет вакол нас з акіянам, які бясконца ў апошні час штарміць. Беларусь у ім хоць і ня самы вялікі, можа быць, і невялікі, але даволі моцны карабель, які мы павінны захаваць», заявіў Лукашэнка.

Паводле кіраўніка Беларусі, «кожны з вас павінен адстойваць нацыянальныя інтарэсы, у тым ліку ў інфармацыйнай прасторы. Гэта задача дзяржаўнага маштабу. І вам яе вырашаць, супрацьпастаўляючы свае глыбокія веды, мудрасьць, аналітычны розум прымітыўным меркаваньням і часам адкрытым спэкуляцыям».

Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву, кіраўніку Брэсцкага аблвыканкама Анатолю Лісу і мэру Мінску Анатолю Сіваку. Мэдалём Францыска Скарыны ўзнагароджаная артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валянціна Гарцуева. Дыплём аб прысваеньні ганаровага званьня «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» уручаны артыстцы Купалаўскага тэатра Юліі Шпілеўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG