Аляксандр Лукашэнка на сьвята Божага нараджэньня прыехаў у храм у гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўнай» на тэрыторыі Сьвята-Елісавецінскага жаночага манастыра ў Менску, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 2019 год быў няпростым для краіны. Ён нагадаў пра свой навагодні зварот.
«Казаў я пра тое, што год будзе няпростым. Год будзе для кагосьці цяжкім, для кагосьці ня вельмі. Але будзе вельмі няпросты год. І нам трэба шмат зрабіць для таго, каб гэтак жа годна прайсьці яго, захаваўшы нашу краіну, сваю незалежнасьць», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.