Беларуская мытня за мінулы 2019 год пералічыла ў дзяржаўны бюджэт Беларусі 4,3 мільярды даляраў у эквіваленце (больш за 9 мільярдаў рублёў). Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Мытнага камітэту.
Мытнікі акцэнтуюць увагу на тым, што гэта нават больш, чым было заплянавана. Плян па паступленьнях быў перавыкананы на 4,4%.