Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краснаярскім краі пры пасадцы перакуліўся гелікоптэр. Пацярпелі тры чалавекі


Мі-8. Ілюстрацыйнае фота.

Гелікоптэр Мі-8 зьдзейсьніў жорсткую пасадку ў Краснаярскім краі. Пацярпелі тры чалавекі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай рэгіянальнае ўпраўленьне МНС.

На борце гелікоптэра авіякампаніі «КрасАвиа» знаходзіліся 29 чалавек.

Паводле інфармацыі ТАСС, прычынай аварыі стала тое, гелікоптэр трапіў у сьнежны віхор. Гелікоптэр упаў пры ўзьлёце і перакуліўся на бок. Пацярпелыя — два пасажыры і камандзір паветранага судна — шпіталізаваныя. Па словах крыніцы «Інтэрфаксу», колькасьць параненых можа павялічыцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG