Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся зьнішчальнік пятага пакаленьня Су-57


Зьнішчальнік Су-57, ілюстрацыйнае фота

У Хабараўскам краі Расеі, у тайзе, упаў зьнішчальнік Су-57, паведамляюць 24 сьнежня расейскія СМІ.

Зьнішчальнік упаў пры выпрабаваньнях у тайзе, далёка ад Камсамольску-на-Амуры. Пацярпелых няма, запэўнілі ТАСС у адміністрацыі Камсамольску-на-Амуры. Пілёт пасьпеў катапультавацца, яго падабраў верталёт Мі-8. У якім ён стане, пакуль невядома.

Як удакладніў «РИА Новости» прадстаўнік сілавых структур, самалёт не вайсковы, ён належыць мясцоваму заводу-вытворцу імя Гагарына.

Цяпер спэцыялісты шукаюць чорныя скрыні. Асноўнымі вэрсіямі здарэньня зьяўляюцца няспраўнасьць і памылка пілятаваньня.

Самалёт Су-57 (Т-50) — зьнішчальнік пятага пакаленьня, распрацоўка якога пачалася ў 2001 годзе, а першыя выпрабаваньні прайшлі ў 2010 годзе. Ён прызначаны для зьнішчэньня ўсіх відаў паветраных, наземных і надводных мэтаў, асноўныя яго перавагі — высокая манэўранасьць, магчымасьць ажыцьцяўляць звышгукавыя палёты, а таксама новы комплекс бартавога абсталяваньня і малая прыкметнасьць.

12 сьнежня ў Краснадарскім краі Расеі адбылося крушэньне баявога верталёта Мі-28.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG