Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краснадарскім краі разьбіўся найноўшы расейскі баявы верталёт


Баявы верталёт Мі-28Н, ілюстрацыйнае фота
Баявы верталёт Мі-28Н, ілюстрацыйнае фота

Пры крушэньні баявога верталёта Мі-28Н у Краснадарскім краі ў ноч на 12 сьнежня загінулі два пілёты, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі.

Паводле выданьня «База», загінулі намесьнік камандзіра авіяпалка ў званьні палкоўніка і падпалкоўнік.

Суразмоўца ТАСС назваў загінулых спрактыкаванымі пілётамі. Па зьвестках крыніцы выданьня, прычынай катастрофы мог быць туман.

Верталёт разьбіўся адразу пасьля ўзьлёту. На месца катастрофы да вайсковага аэрадрома ў горадзе Караноўску адпраўлена камісія Галоўнага камандаваньня Паветрана-касьмічных сіл.

Мі-28Н «Начны паляўнічы» — сэрыйны ўдарны верталёт, прыняты на ўзбраеньне ў Расеі, Іраку і Альжыры. Экіпаж складаецца з двух чалавек — пілёта і штурмана-апэратара. Машына ўзброеная 30-мілімэтровай гарматай і можа несьці кіраваныя і некіраваныя ракеты, але ў гэты раз, згодна з паведамленьнем Мінабароны, ня несла на сабе боекамплекта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG