Аляксандар Лукашэнка 24 сьнежня зрабіў кадравыя перастаноўкі ў Міністэрстве ўнутраных справаў, піша ягоная прэс-служба.
- Намесьніка міністра ўнутраных справаў, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Мікалая Мельчанку перавялі на пасаду прадстаўніка МУС у амбасадзе Беларусі ва Ўкраіне і па сумяшчэньні ў Малдове.
- На ягоную пасаду прызначылі іншага намесьніка міністра ўнутраных справаў — генэрал-маёра міліцыі Аляксандра Барсукова.
- На месца Барсукова прызначылі Сяргея Хаменку, які да таго ўзначальваў Дэпартамэнт аховы МУС.
Паводле прэс-службы Лукашэнкі, Мельчанку перавялі ва Ўкраіну, каб «найбольш поўна выкарыстоўваць патэнцыял у інтарэсах Беларусі».
Барсукоў раней кіраваў Дэпартамэнтам выкананьня пакараньняў МУС і менскага Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў.
Хаменка ж служыў ва ўнутраных войсках, дзе дайшоў да пасады першага намесьніка кіраўніка.