Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША: Расея спрабуе навязаць усяму сьвету сваё бачаньне інтэрнэту


ЗША прагаласуюць супраць прапанаванай Расеяй рэзалюцыі аб барацьбе з кібэрзлачыннасьцю, якая будзе вынесена на разгляд Генасамблеі ААН у пятніцу, і паспрабуюць данесьці свой пункт гледжаньня да іншых дзяржаў, якія ўваходзяць у ААН. Пра гэта ў чацьвер паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Дзярждэпартамэнту.

Суразмоўца «Голасу Амэрыкі», які гутарыў з журналістамі на ўмовах ананімнасьці, прызнаў, што Расеі, хутчэй за ўсё, удасца зацьвердзіць рэзалюцыю на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, якая пройдзе 20 сьнежня. Аднак ЗША, паводле крыніцы, паспрабуюць «правесьці тлумачальную працу» сябрам ААН аб тым, чаму Вашынгтон лічыць, што расейская ініцыятыва прывядзе толькі да адцягненьня рэсурсаў, неабходных для барацьбы з кібэрзлачыннасьцю.

Прапанаваная Расеяй рэзалюцыя, якая заклікае да стварэньня групы, якая зоймецца распрацоўкай новага глябальнага пагадненьня аб кібэрзлачыннасьці, выклікае ў Вашынгтона сурʼёзную заклапочанасьць. Паводле крыніцы ў Дзярждэпартамэнце, цяпер у арсэнале ААН ужо маецца некалькі мэханізмаў, якія можна выкарыстоўваць для барацьбы з кібэрзлачынцамі, напрыклад Будапэшцкая канвэнцыя і шэраг мэханізмаў ААН.

Расея, лічаць у Дзярждэпартамэнце, зацікаўленая ў прасоўваньні свайго бачаньня таго, як менавіта павінен выглядаць інтэрнэт.

«Расея хоча ... ажыцьцявіць свайго роду блякаваньне інтэрнэт-прасторы. Фундамэнтальна абмежаваць тыя свабоды, якія цэняць ЗША ... Ёсьць сурʼёзныя асьцярогі, што расейская спроба стварэньня яшчэ аднаго пагадненьня аб кібэрзлачынствах стане проста сродкам навязаць усяму сьвету сваё бачаньне інтэрнэт-прасторы», — зазначыла крыніца.

Суразмоўца адзначыў, што калі рэзалюцыя зацьвердзяць, то праца групы, якая зоймецца распрацоўкай пагадненьня, пачнецца налета. Крыніца ня ведае, ці ўвойдуць ЗША ў склад групы, гэта залежыць ад «міжведамасных працэсаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG