Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў замежжа з заклікам 20 сьнежня «далучыцца да акцыяў пратэсту супраць так званай „глыбокай інтэграцыі“ Беларусі і Расеі».

Зварот зьмешчаны на сайце Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адзначыўшы, што «незалежнасьць нашай бацькаўшчыны Беларусі сёньня знаходзіцца ў большай небясьпецы, чым калі-небудзь за апошнія дваццаць год», старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі выказала ўпэўненасьць, што «цяперашні момант вымагае, каб наш народ, каб беларусы ва ўсім сьвеце ўголас заявілі пра тое, што мы ніколі ня прымем здачу незалежнасьці Беларусі».

«Няважна, у якой краіне сьвету вы жывяце і ці шмат вакол вас іншых беларусаў. Выходзьце з дэманстрацыямі і пікетамі да дзяржаўных установаў, накіроўвайце свае лісты мясцовым урадам і грамадзкім арганізацыям, выказвайце сваю публічную пазыцыю ў любы зручны для вас спосаб», — гаворыцца ў звароце Івонкі Сурвілы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG