Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскую выведку зьвязалі з узломам пошты штабу Макрона


Эманюэль Макрон і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Спэцыялісты па кампутэрнай бясьпецы зьвязалі ўзлом перапіскі перадвыбарнага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Францыі Эманюэля Макрона ў 2017 годзе з расейскай вайсковай выведкай, піша газэта Le Monde са спасылкай на зьвесткі дасьледчых групаў Google і FireEye.

Аб узломе перапіскі штабу Макрона стала вядома вясной 2017 году. У сетку былі выкладзеныя каля 9 Гб дакумэнтаў пра падрыхтоўку да выбараў, у тым ліку дзясяткі тысячы лістоў паміж супрацоўнікамі перадвыбарнага штабу палітыка. У ліпені таго ж году больш за 20 тысячаў лістоў штаба апублікаваў сайт WikiLeaks.

Паводле спэцыялістаў у кібэрбясьпецы, за нападамі на штаб Макрона стаяць групоўкі Fancy Bear і Sandworm. Абедзьве лічацца расейскімі і зьвязанымі з ГРУ. Хакераў гэтых групаў у розны час абвінавачвалі ў нападзе на Нацыянальны камітэт Дэмакратычнай партыі ЗША, сэрвэры Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва, чыноўнікаў Эўрапарлямэнту.

Расея, як звычайна, адмаўляе датычнасьць да любых кібэратакаў. Яшчэ ў пачатку чэрвеня кіраўнік францускага Нацыянальнага агенцтва бясьпекі інфармацыйных сыстэмаў казаў, што ў францускіх уладаў не было доказаў датычнасьці расейскіх хакераў да кібэратакі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG