Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры ўзламалі пошту перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Францыі Макрона


Эмануэль Макрон
Эмануэль Макрон

Прадстаўнікі кандыдата ў прэзыдэнты Францыі Эмануэля Макрона паведамілі ў пятніцу ўвечары, што электронная пошта і іншыя сродкі сувязі, якімі карыстаецца яго выбарчы штаб, зазналі «масіраваныя і каардынаваныя напады хакераў».

Дэталі выкрадзенай «электроннымі піратамі» інфармацыі не выдаюцца. Адзначаецца толькі, што праўдзівыя зьвесткі ў іх перамяшаныя з фальшывымі. Пятніца была апошнім днём актыўнай агітацыі перад другім турам галасаваньня, які мае адбыцца ў нядзелю. Цэнтрыст Макрон супрацьстаіць кандыдату ўльтраправых Марын Лё Пэн. «Хакерскія напады пад канец выбарчай кампаніі відавочна разьлічаныя на падрыў дэмакратычнага працэсу, як мы ўжо гэта бачылі ў мінулым годзе ў Злучаных Штатах», — заявілі прадстаўнікі Макрона.

Лё Пэн многія гады падтрымлівае шчыльныя фінансавыя сувязі з Крамлём, асьвятленьне яе перадвыбарнай кампаніі ў расійскіх СМІ было нязьменна станоўчым. У канцы сакавіка падчас візыту ў Маскву яе прыняў Уладзімір Пуцін. У мінулую сераду за некалькі гадзін да тэледэбатаў кандыдатаў у прэзыдэнты інтэрнэт-боты распаўсюдзілі ў Твітэры чуткі, быццам у Макрона маюцца таемныя афшорныя рахункі. Лё Пэн паўтарыла гэтае абвінавачваньне падчас спрэчак, справакаваўшы суперніка на рэзкі адказ, што яна «скача пад дудку Крамля».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG