Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатар Флорыды: расейскія хакеры ўзламалі дьве базы дадзеных выбарнікаў у 2016 годзе


Рон Дэсантыс атрымаў інфармацыю аб узломах ад прадстаўнікоў ФБР і Міністэрства ўнутранай бясьпекі.

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году расейскія хакеры атрымалі доступ да базаў дадзеных выбарнікаў у дзьвюх акругах штату Флорыда. Губэрнатар-рэспубліканец Рон Дэсантыс расказаў пра гэта ў аўторак на прэс-канфэрэнцыі.

Па словах Дэсантыса, хакеры не змаглі паўплываць на вынік выбараў. Губэрнатар і кіраўнікі дэпартамэнту аховы правапарадку штату Флорыда ў пятніцу атрымалі даклад аб хакерскай атацы, падрыхтаваны Фэдэральным бюро расьсьледаваньняў і Міністэрствам унутранай бясьпекі. Па словах Дэсантыса, яму давялося падпісаць дамову аб невыдаваньні інфармацыі з ФБР, таму ён ня можа раскрыць назвы пацярпелых ад атакі акруг. Аднак мясцовыя ўлады, заявіў губэрнатар, ужо ведаюць пра тое, што адбылося перад выбарамі ў 2016 годзе.

Дэсантыс дадаў, што экс-губэрнатар штату Флорыда, цяпер сэнатар ад Рэспубліканскай партыі Рык Скот ня ведаў пра напад расейскіх хакераў.

Паводле губэрнатара, хакеры змаглі пракрасьціся ў базы дадзеных дзякуючы фішынгавай рассылцы. Зламысьнікі рассылаюць патэнцыйным ахвярам электронныя лісты са спасылкамі, якія скіроўваюць на падробленыя старонкі, а затым выкрадаюць ў іх логіны і паролі для доступу да розных абароненых сыстэмам.

Губэрнатар Дэсантыс падкрэсьліў, што прадстаўнікі ФБР і Міністэрства ўнутранай бясьпекі запэўнілі яго ў поўнай гатоўнасьці выбарчых сыстэм штату да магчымых нападаў напярэдадні выбараў 2020 году. Зрэшты, ён папярэдзіў, што зламысьнікі пастаянна мяняюць тактыку злачынных дзеяньняў.

«Сродкі нападу [пастаянна] разьвіваюцца, так што я не кажу, што пагроза мінула... Трэба заўсёды быць пільнымі», — заявіў Дэсантыс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG