Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 500 тысяч даляраў знайшлі ў топ-мэнэджэраў Беларускай чыгункі, падазраваных у карупцыі, — Tut.by


Ілюстрацыйнае фота

Партал Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы расказаў пра расьсьледаваньне карупцыі ў падразьдзяленьні забесьпячэньня Беларускай чыгункі.

Пра тое, што Генпракуратура зацікавілася карупцыяй у Беларускай чыгунцы, паведамлялася яшчэ летам. Тады сьцьвярджалася, што ў першым паўгодзьдзі 2019 году двух працаўнікоў асудзілі за атрыманьне хабару, двух — за злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, аднаго — за даваньне хабару. А агулам за гэты пэрыяд зафіксавалі 17 фактаў атрыманьня хабару на чыгунцы.

Паводле крыніцаў Tut.by, цяпер расьсьледуюць справу аб карупцыі ў лякаматыўным дэпо і забесьпячальным падразьдзяленьнем БЧ «Белжелдорснаб». Іх топ-мэнэджэраў падазраюць у карупцыі, і ў час ператрусаў у іх дома знайшлі «ад 100 да 500 тысячаў даляраў».

«Іх спачатку затрымалі, — расказвае крыніца Tut.by. — А неўзабаве пасьля абурэньняў прэзыдэнта з нагоды [працяглага знаходжаньня пад вартай галоўнага інжынэра МЗКЦ] Андрэя Галавача зьмянілі меру стрыманьня. Шмат хто сышоў пад заклад».

Атрымаць камэнтар КДБ адносна гэтых зьвестак у журналістаў ня выйшла.

Ды знаходжаньне ў чалавека буйных сумаў грошай яшчэ ня значыць, што яны атрыманыя незаконным шляхам. Так, у акадэміка Аляксандра Бялецкага, якога ў лютым прызналі вінаватым у хабарніцтве і асудзілі на 7,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці, спачатку канфіскавалі 500 тысячаў даляраў, але пасьля пастанавілі скасаваць арышт маёмасьці — хабарам прызналі толькі 7 тысячаў эўра і даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG