Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Разбэшчанасьць праваахоўных органаў», — Лукашэнка пра справу апраўданага галоўнага інжынэра МЗКЦ


Андрэй Галавач на волі пасьля апраўдальнага выраку суду. 19 ліпеня 2019 года.

Аляксандар Лукашэнка абурыўся «празьмерным зацягваньнем сьледчых дзеяньняў» у праваахоўнай сыстэме, у прыватнасьці ў справе галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача, якога апраўдалі пасьля больш як 4 гадоў у ізалятары, паведамляе БелТА.

«Я не разумею, як можна затрымаць чалавека, пасадзіць яго ў сьледчы ізалятар (нават не ў турму, а ў сьледчы ізалятар — розьніца зразумелая) і трымаць яго ў чатырох сьценах чатыры гады? Трымаць гэтага чалавека і потым празь недаказанасьць адпусціць. Справа ў тым, што гэта разбэшчанасьць праваахоўных органаў. І, у прыватнасьці, хутчэй за ўсё сьледзтва. Я з генэральным пракурорам буду разьбірацца, чаму ён так „наглядае“ за крымінальнымі справамі і за выкананьнем закону», — сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што неўзабаве правядзе нараду з праваахоўным блёкам і абмяркуе «надзённыя пытаньні».

19 ліпеня Першамайскі раённы суд Менску апраўдаў па ўсіх выстаўленых абвінавачаньнях галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў (МЗКЦ) Андрэя Галавача, якога абараняла Вера Арэшка. 30 ліпеня Генпракуратура Беларусі абскардзіла апраўдальны прысуд галоўнаму Галавачу.

Былога галоўнага інжынэра Менскага заводу колавых цягачоў Андрэя Галавача затрымалі яшчэ ў траўні 2015 году. Асудзілі на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за хабар у асабліва буйным памеры (180 тысяч рублёў), пасьля перагляду апраўдалі, але затрымалі праз новае абвінавачваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG