Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7650 рублёў на васьмярых. Каго на колькі сёньня аштрафавалі за акцыі перад выбарамі


«Сустрэча свабодных людзей» 16 лістапада ў Менску

Днём 5 сьнежня працягнуліся суды над актывістамі, якія бралі ўдзел у акцыях перад выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Нікому не прысудзілі арышт, але 8 чалавек аштрафавалі на агульную суму ў 7650​ рублёў, і вядомыя яшчэ ня ўсе прысуды.

Суды тычыліся дзьвюх акцыяў: менскіх «Сустрэчаў свабодных людзей» 8 лістапада і 16 лістапада. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзяніс Красачка расказваў, што да першай акцыі ў пракуратуры не было прэтэнзіяў — ён заяўляў, што акцыя была ў межах пікетаў кандыдатаў у дэпутаты, і сілавікі яе не спынялі, хоць мусілі б, калі б яна была незаконнай.

У выніку прысуды 5 сьнежня, паводле «Вясны», такія:

  • Анастасія Гусева — 765 рублёў за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (арт. 23.24 КаАП РБ) за акцыю 16 сьнежня;
  • Павал Севярынец — 1275 рублёў па арт. 23.34 КаАП за 16 сьнежня;
  • Андрэй Кудзік — 765 рублёў па арт. 23.24 КаАП за 16 сьнежня;
  • Арцём Чарняк — 1275 рублёў па арт. 23.24 КаАП за 16 сьнежня;
  • Уладзімер Цыгановіч — 765 рублёў па арт. 23.24 КаАП за 8 сьнежня;
  • Вольга Нікалайчык — 1275 рублёў па арт. 23.24 КаАП за раздачу ўлётак на акцыю 16 сьнежня;
  • Дзяніс Урбановіч — 765 рублёў за «дробнае хуліганства» (арт. 17.1 КаАП РБ) на акцыі 8 сьнежня;
  • Максім Урбановіч — 765 рублёў па арт. 17.1 КаАП за 8 сьнежня.
  • Андрэй Шарэнда і Міхаіл Бандарэнка — прысуды на момант публікацыі невядомыя: першы адмовіўся ісьці на суд, адносна другога нават невядома, дзе суд меў прайсьці.
  • Суды за перадвыбарчыя акцыі пачаліся 2 сьнежня, працягнуцца і ў наступныя дні — толькі 6 сьнежня будуць судзіць яшчэ восем актывістаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG