Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю супраць удзелу Расеі ў самітах «Вялікай сямёркі»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон на саміце G7, 26 жніўня 2019 г.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон на саміце G7, 26 жніўня 2019 г.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу Злучаных Штатаў 3 сьнежня ўхваліла рэзалюцыю супраць далучэньня Расеі да «Вялікай сямёркі» (G7), пакуль Масква не пачне «паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць сваіх суседзяў і прытрымлівацца стандартаў дэмакратычных грамадзтваў».

За прыняцьце дакумэнту прагаласавалі 339 кангрэсмэнаў, 71 выказаўся супраць. Расея зможа вярнуцца ў G7 толькі, калі яна «спыніць акупацыю тэрыторыі Украіны ўключна з Крымам і пакладзе канец сваім нападкам на дэмакратыі ўва ўсім сьвеце», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Падставай для рэзалюцыі паслужылі заявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб ягоным жаданьні запрасіць Уладзіміра Пуціна на саміт «Вялікай сямёркі» ў 2020 годзе, які пройдзе ў Злучаных Штатах.

Супраць удзелу Расеі ў арганізацыі, што перастала быць «Вялікай васьмёркай» у 2014 годзе, пасьля анэксіі Расеяй украінскага Крыму, выступаюць Вялікая Брытанія, Францыя і Канада. Але на саміты G7 нярэдка запрашаюць кіраўнікоў дзяржаваў, што не ўваходзяць у «Сямёрку».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG