Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскае «Дынама» патлумачыла, чаму Марадона так і не вярнуўся ў Беларусь


Дыега Марадона ў Берасьці, 16 ліпеня 2018 году
Дыега Марадона ў Берасьці, 16 ліпеня 2018 году

Прэс-сакратарка футбольнага клюбу «Дынама-Берасьце» Вольга Хіжынкова растлумачыла, чаму ганаровы прэзыдэнт клюбу не прыяжджаў у Беларусь пасьля лета 2018 году, перадае «Минск-Новости».

«Другі прыезд Марадоны ў Берасьце не адбыўся, бо Дыега марыў трэніраваць каманду, а наш клюб прапаноўваў прадстаўнічую місію, — расказала Хіжынкова. — Марадона зь ёй ўнутрана не пагадзіўся. Таму, атрымаўшы прапанову ад мэксыканскага „Дарадаса“, ён яе прыняў».

Знакаміты ў мінулым футбаліст, экс-гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны Дыега Марадона ў траўні 2018 году заняў пасаду старшыні праўленьня берасьцейскага «Дынама», у ліпені прыляцеў у Берасьце.

Але ён так і не пачаў працаваць у Беларусі, а ў верасьні наогул заняў пасаду тэхнічнага дырэктара ў мэксыканскім футбольным клюбе (і застаўся «ганаровым прэзыдэнтам» берасьцейскага). Ягоны адвакат тлумачыў гэта тым, што ў Беларусі «клімат вельмі суровы». Цяпер працуе на пасадзе галоўнага трэнэра аргентынскай каманды «Хімнасі», але часам згадвае «Дынама».

Берасьцейскі клюб жа нядаўна заваяваў залаты мэдаль чэмпіянату Беларусі ўпершыню ў сваёй гісторыі і перапыніў працяглую «манаполію» БАТЭ на чэмпіёнства. За гэта клюбу нават перадалі гарэлку ад Лукашэнкі, якая нідзе не прадаецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG