Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая жонка Марадоны патрабуе зь яго мільён даляраў за сямейны гвалт


Дыега Марадона на прэсавай канфэрэнцыі ў Берасьці, 16 ліпеня 2018

Былая жонка чэмпіёна сьвету 1986 году па футболе Дыега Марадоны — Кляўдыя Вільяфанье — абвінавачвае футбаліста ў гвалце і патрабуе кампэнсацыю 1 мільён даляраў.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне naviny.by.

Зь нядаўняга часу Марадона займае пасаду старшыні праўленьня футбольнага клюбу «Дынама-Берасьце»

У пазове, выкладзеным на 48 старонках, яго былая жонка апісала выпадкі гвалту, ахвярай якога яна была, піша аргентынскі інфармацыйны партал infobae.com.

Як адзначыў адвакат Вільяфанье — Фэрнанда Бурлянда, першапачатковы пазоў быў больш жорсткі, аднак Кляўдыя вырашыла «залагодзіць усе вуглы»: «Мы просім гэтую суму, паколькі шкода сапраўды вялікая. Ён называў яе зладзейкай, дрэннай маці і абражаў яе як жанчыну».

«Я была і да гэтага часу застаюся ахвярай адной з найгоршых формаў гвалту над жанчынамі. Псыхалягічны, эмацыйны гвалт, які ўвесь час паўтараўся», — патлумачыла былая жонка свае прэтэнзіі да Марадоны.

Марадона афіцыйна быў жанаты ўсяго адзін раз. Ён зрабіў прапанову Кляўдыя Вільяфанье толькі пасьля нараджэньня другога дзіцяці. Першая дачка была народжаная годам раней. Пасьля дзесяці гадоў сямейнага жыцьця Марадона пайшоў з дому, а празь пяць гадоў Кляўдыя падала на развод.

Нядаўна стала вядома, што Дыега Марадона вырашыў узаконіць свае адносіны з мадэльлю Росія Алівэ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG