Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за дзьве сотні прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы» здаліся аўганскім уладам 


Вайскоўцы ў Аўганістане, ілюстрацыйнае фота
Вайскоўцы ў Аўганістане, ілюстрацыйнае фота

Удзельнікі і прыхільнікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», усяго 241 чалавек, здаліся ўладам у правінцыі Нангархар на ўсходзе Аўганістану, перадае агенцтва Сіньхуа са спасылкай на армейскае камандаваньне.

Адзначаецца, што сярод тых, хто перайшоў на бок аўганскіх уладаў, ня толькі мужчыны — іх 71, а таксама 63 жанчыны і 107 дзяцей. Яны здаліся ў раёнах Ачын і Махман-Дара.

Былыя прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы» таксама перадалі сілам бясьпекі 67 адзінак зброі.

Як заявілі мясцовыя чыноўнікі, цяперашняя група чальцоў тэрарыстычнай групоўкі — самая вялікая ў рэгіёне за апошнія два гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG