Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» выбралі новага лідэра пасьля ліквідацыі папярэдняга


Кадар з апэрацыі для ліквідацыі папярэдняга лідэра тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы»
Кадар з апэрацыі для ліквідацыі папярэдняга лідэра тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы»

Тэрарыстычная групоўка ІД абвясьціла пра выбраньне новага лідэра і пацьвердзіла гібель папярэдняга, Абу Бакра аль-Багдадзі, паведамляе агенцтва Associated Press.

У кастрычніку прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп абвясьціў, што аль-Багдадзі быў зьнішчаны ў Сырыі ў выніку апэрацыі амэрыканскага спэцназу. Пазьней стала вядома, што лідэр тэрарыстаў падарваў сябе і дваіх дзяцей, калі яго атачылі амэрыканцы.

У аўдыёзапісе, распаўсюджаным тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы», прадстаўнік групоўкі назваў пераемнікам аль-Багдадзі Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курайшы, які, паводле яго, як і аль-Багдадзі, адносіцца да племені курайшытаў, зь якога выйшаў прарок Мухамад.

Іншыя падрабязнасьці пра новага лідэра ня прыводзяцца. Але таксама прадстаўнік ІД паведаміў пра гібель Абу Хасана аль-Мугаджыра — блізкага памочніка Багдадзі, які займаў пасаду прэс-сакратара групоўкі з 2016 году.

Тым часам Турэччына заявіла, што злавіла ў Сырыі сястру аль-Багдадзі. Для выведкі, як сьцьвярджаецца, яна стане «залатой жылай».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG