Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне арыштавалі аднаго зь лідэраў «Ісламскай дзяржавы». Хто ён такі


Грузія сьцьвярджае, што чалавек, арыштаваны ва Ўкраіне, гэта Цэзар Тохасашвілі (фота СБУ)

Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) паведаміла пра затрыманьне ў Кіеўскай вобласьці высокапастаўленага чальца тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

СБУ не назвала імя імя, дадзенае затрыманаму пры нараджэньні, але пазьней Служба бясьпекі Грузіі паведаміла, што затрыманы СБУ — грамадзянін Грузіі Цэзар Тохасашвілі. Ён знаходзіўся ў вышуку Інтэрполу па абвінавачваньні ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі. 6 лістапада 2019 году гарадзкі суд Тбілісі завочна асудзіў яго да пазбаўленьня волі.

Цэзар Тохасашвілі зьехаў ваяваць у Сырыю яшчэ ў 2013 годзе. Спачатку ён знаходзіўся ў складзе ўзброенай апазыцыі, пазьней далучыўся да «Ісламскай дзяржавы». Ён быў намесьнікам так званага «міністра вайны» «Ісламскай дзяржавы» Тархана Батырашвілі (вядомага як Абу Умар аш-Шышані). Умар аш-Шышані, якога звалі правай рукой лідэра «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакра аль-Багдадзі, быў забіты ў Сырыі ў 2016 годзе падчас рэйду авіяцыі ЗША.

Цэзар Тохасашвілі прыехаў ва Ўкраіну ўлетку 2018 году па падробленым пашпарце, паведамляе СБУ. Паводле дадзеных спэцслужбаў, знаходзячыся ва Ўкраіне, ён працягваў каардынаваць дзейнасьць спэцыяльных падразьдзяленьняў «Ісламскай дзяржавы».

Праваахоўнікі затрымалі Тохасашвілі ў сталічным раёне каля прыватнага дома, дзе ён жыў. Цяпер ён знаходзіцца пад экстрадыцыйным арыштам; куды яго выдадзуць, не паведамляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG