Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк патлумачыў, чаму зьнізілася інфляцыя ў кастрычніку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны банк Беларусі патлумачыў замаруджваньне гадавой інфляцыі паскораным ростам цэнаў на садавіну і гародніну.

У кастрычніку спажывецкія цэны зьменшыліся на 0,01% у параўнаньні зь верасьнем, сьцьвярджае Нацыянальны статыстычны камітэт. Адносна сьнежня 2018 году цэны вырасьлі на 4,2%. Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш за 5%.

Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі беларусаў за студзень, бо інфляцыя не перавысіла 5%.

Замежныя інвэстыцыі ў Беларусь скараціліся на 600 мільёнаў даляраў

Тым часам скарачаецца колькасьць замежных інвэстыцый у Беларусь. За студзень–верасень 2019 году ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) замежныя інвэстары ўклалі 7,1 мільярдаў даляраў ЗША, паведамляе Белстат, што на 600 мільёнаў менш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

Асноўнымі інвэстарамі беларускіх арганізацый былі суб’екты гаспадараньня Расеі (44,2% ад усіх інвэстыцый), Вялікай Брытаніі (19,7%) і Кіпру (6,6%). Прамыя інвэстыцыі склалі 73,6% ад усіх замежных інвэстыцый.

Як патлумачыў у камэнтары БелаПАН эканаміст Яраслаў Раманчук, Беларусь у разьліку замежных інвэстыцый на душу насельніцтва зьяўляецца відавочным аўтсайдэрам на фоне краін-суседзяў, краінаў Усходняй Эўропы і адстае ў тры-сем разоў. «У сытуацыі, калі ў нас вельмі высокія маёмасныя рызыкі, зьвязаныя зь вельмі слабой абаронай інстытута прыватнай уласнасьці, нам чакаць інвэстараў, акрамя як з Расеі, Вялікай Брытаніі і Кіпру з інвэстыцыямі зь відавочна расейскімі каранямі, не выпадае», — лічыць Раманчук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG