Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк плянуе інфляцыю на ўзроўні 4% пасьля 2020 году


Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны банк Беларусі плянуе пасьля 2020 году інфляцыю на ўзроўні 4%, піша БелТА са спасылкай на старшыню праўленьня Нацбанку Паўла Калавура.

«Нашая мэта на цяперашні і наступны год – 5%. Пасьля гэтага мы плянуем інфляцыю на ўзроўні 4%», – сказаў Калавур.

У 2018 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 5,6%. Згодна з афіцыйным прагнозам Нацбанку, у 2019 годзе інфляцыя не перавысіць 5%, а паводле ацэнак Эўразійскага банку разьвіцьця — складзе 5,7%.

Міністэрства працы не індэксуе месячныя заробкі беларусаў, калі інфляцыя не перавышае 5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG