Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліенка ў судзе зрабіў шлюбную прапанову


Зьміцер Паліенка на судзе

У час суду за «злоснае хуліганства» 17 кастрычніка актывіст анархісцкага руху Зьміцер Паліенка прапанаваў сваёй дзяўчыне Настасьсі Гусевай пабрацца шлюбам.

Падчас працэсу ў залі Менскага гарадзкога суду Паліенка выгукнуў: «Выйдзеш за мяне замуж?». Настасься адказала згодай.

Прысутныя ў залі пачалі апладаваць. Судзьдзя прапанаваў працягнуць суд, але адзін з актывістаў, Сяргей Спарыш, пачаў фатаграфаваць Паліенку (на працэсе да таго забаранілі фота і відэа), і ў судзе абвясьцілі перапынак на 10 хвілінаў, каб выдаліць мужчыну. Судзьдзя загадаў пакараць Спарыша за непавагу да суду.

На пачатку працэсу Гусеву не пускалі на суд, бо яна была заяўленая ў якасьці сьведкі і мусіла выступіць пазьней. Але калі працэс зрабілі адкрытым, яе пусьцілі, а ў якасьці сьведкі ня сталі запрашаць.

Раней Гусева расказвала, што з Паліенкам яны завочна дамовіліся пабрацца шлюбам — у перапісцы.

Актывісты пазнаёмілася на пачатку 2017 году, калі абаранялі Курапаты ад пабудовы камэрцыйнага цэнтру. Наста тады была актывісткай «Маладога фронту», падчас абароны нават начавала зімой у намёце. Калі ў 2018 годзе Зьміцер выйшаў з калёніі, яна сустракала яго на менскім вакзале. Яны абняліся, «і толькі потым усё пачалося».

Яна расказвала, што да зьняволеньня ён прапаноўваў пабрацца шлюбам паўжартам, але калі Зьміцер трапіў за краты, Наста напісала яму ў лісьце, што згодная выйсьці за яго. Зьміцер адказаў у лісьце «сур’ёзнай» прапановай.

Анастасія Гусева ў Курапатах, 2017 год
Анастасія Гусева ў Курапатах, 2017 год

***

На пачатку працэсу Паліенка спрабаваў ускрыць сабе вены на знак пратэсту супраць таго, што працэс робяць закрытым. Праз гадзіну яго вярнулі ў залю суду, працэс пагадзіліся зрабіць адкрытым. Высьветлілася, што з чатырох абвінавачаньняў засталося адно — «асабліва злоснае хуліганства».

Што важна ведаць пра справу Паліенкі?

Зьміцер Паліенка на судзе спрабаваў ускрыць сабе вены як пратэст супраць закрытага працэсу. Працэс пагадзіліся адкрыць
Зьміцер Паліенка на судзе спрабаваў ускрыць сабе вены як пратэст супраць закрытага працэсу. Працэс пагадзіліся адкрыць

Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка за тое, што ён распыліў газавы балёнчык у твар мужчыну, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэньне на лесьвічнай пляцоўцы (сам Паліенка казаў, што скарыстаў балёнчык у мэтах самаабароны — толькі тады, калі на яго напаў п'яны мужчына).

Пазьней сьледчыя прадʼявілі яму яшчэ некалькі крымінальных абвінавачаньняў:

  • «Псаваньне маёмасьці ў грамадзкім месцы» — за графіці на Ахоцкай вуліцы ў Менску (арт. 341).
  • «Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў» — за словы на адрас былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча (арт. 369).
  • «Асабліва злоснае хуліганства» — за графіці «Міліцыянты забіваюць людзей» на будынку ў Заводзкім раёне Менску (ч. 3 арт. 339).
  • «Распальваньне сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG