Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1600 асуджаным за наркотыкі скароцяць тэрміны зьняволеньня


Суд паводле артыкулу 328, ілюстрацыйнае фота

Пад амністыю ў 2019 годзе трапяць 1600 асуджаных паводле «наркатычнага» артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі, перадае «Эўрарадыё» заяву начальніка наркакантролю Генадзя Казакевіча.

Асуджаных за наркотыкі ня вызваляць зь месцаў пазбаўленьня волі, але скароцяць тэрміны зьняволеньня на год (непаўналетнім — на два), калі іх асудзілі паводле больш «лёгкіх» частак 1, 2 і 3 артыкулу 328.

Наогул жа амністыя мае закрануць каля 6000 чалавек, асуджаных за няцяжкія злачынствы, у тым ліку зь месцаў пазбаўленьня волі маюць выйсьці каля 2000 чалавек.

Раней рух «Маці-328» заяўляў, што ўлады марудзяць з амністыяй для асуджаных за наркотыкі. На гэта скардзіліся ў тым ліку генэральнаму пракурору.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG