Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста Свабоды намінавалі на перакладчыцкую прэмію


Пераклад на беларускую мову кнігі Мойшэ Кульбака «Панядзелак» уключылі ў доўгі сьпіс прэміі Карласа Шэрмана. Зь ідышу кнігу пераклаў журналіст Радыё Свабода Сяргей Шупа.

У рамане Кульбака апісваюцца падзеі часоў расейскай рэвалюцыі ў нейкім дастаткова буйным, але дакладна не акрэсьленым горадзе. Сам аўтар у тыя часы жыў у Менску і Вільні.

Кульбак быў арыштаваны ў верасьні 1937-га ў Менску. Яго асудзілі як чальца контрарэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай групоўкі да найвышэйшай меры пакараньня — расстрэлу.

Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу была заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Міжнародным дабрачынным фондам «Вяртаньне» ў 2016 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG