Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Гэйл наведае Беларусь 17 верасьня


Намесьнік Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных справах Дэвід Гэйл
Намесьнік Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных справах Дэвід Гэйл

Візыт у Беларусь намесьніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных справах Дэвіда Гэйла чакаецца 17 верасьня, паведамляе БелТА.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«Праграмаю знаходжаньня заплянаваныя сустрэча Дэвіда Гэйла на вышэйшым узроўні і перамовы зь міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць пытаньні беларуска-амэрыканскіх адносін і рэгіянальнай бясьпекі», — заявіў Аляксандр Глаз.​

А нядаўна быў Болтан

29 жніўня Беларусь наведаў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан — самы высокапастаўлены прадстаўнік амэрыканскіх уладаў з усіх, якія пабывалі ў краіне за апошнія 20 гадоў.

Болтан сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і падчас сустрэчы заявіў, што Вашынгтон спадзяецца знайсьці агульную мову зь Менскам у пытаньнях выкананьня правоў чалавека і нераспаўсюджаньня зброі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды выступала за нармалізацыю дачыненьняў з ЗША і хоча пачаць з чыстага аркуша.

Неўзабаве Болтан у Варшаве сустрэўся з сакратаром Савету бясьпекі Беларусі. Той пасьля сустрэчы казаў, што яны «не плялі інтрыгаў», а Беларусь застаецца саюзьнікам Расеі.

Беларускія ўлады некалькі раз прасілі «ня строіць кансьпіралягічных тэорыяў» адносна сустрэчаў з Болтанам. Празь менш як два тыдні пасьля візыту прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп звольніў Болтана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG