Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мяне на Захадзе і ў Расеі не чакаюць

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка, здымак 3 верасьня
Аляксандар Лукашэнка, здымак 3 верасьня

Падчас візыту ў Берасьце Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў характар адносінаў Беларусі з Расеяй і Захадам, піша БелТА.

Што сказаў Лукашэнка?

  • «Ня трэба казаць, што Лукашэнка разьвярнуўся на Захад. Слухайце, вось як мінімум мяне асабіста на Захадзе ніхто не чакае. Я ў гэтым на 100% перакананы. Не патрэбны там Лукашэнка. Ён увогуле і ў Расеі ня надта патрэбны. Проста народы ў нас братэрскія. Таму і даводзіцца лічыцца».
  • «Што тычыцца Расеі, мы — адзін народ, я тысячу разоў казаў. Гэта ж нашыя людзі, нашыя браты. Мы зь імі заўжды былі разам, яны заўжды падстаўлялі нам плячо. І тое, што ў нас сёньня праблемы часам з Расеяй, гэта ж ня з рускімі людзьмі і не з расейцамі. Яны бліскуча да нас ставяцца».
  • «Беларусы не дазволяць здрадзіць свайму старэйшаму брату. Але мы патрабуем ад старэйшага брата, каб гэта быў старэйшы брат. Каб яны не цкавалі, не нахілялі нас, а ў складаны час падтрымалі».
  • Лукашэнка лічыць, што варта разьвіваць адносіны з ЗША. «Гэта ж імпэрыя. Самая моцная краіна». Лукашэнка пракамэнтаваў прыезд Джона Болтана ў Беларусь. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што Болтан прыяжджаў і ў расейскія гарады, «абдымаўся з Пуціным». Беларускі бок гэта не крытыкаваў.

  • ​Лукашэнка назваў «ня выпадам супраць Захаду» сваю адмову ехаць на 80-годзьдзе пачатку Другой усясьветнай вайны ў Варшаву. Пры гэтым выступіў супраць палітызацыі гэтай падзеі. Лукашэнку не спадабалася, што на мерапрыемства не запрасілі Ўладзімера Пуціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG