Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь магла б прыняць Алімпіяду сумесна з Украінай або Расеяй


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь магла б сумесна з Расеяй ці Украінай правесьці Алімпійскія гульні.

«Вядома, нам цяжка спаборнічаць з гігантамі, але, дапусьцім, з украінцамі або расейцамі мы можам Алімпіяду правесьці», — заявіў Лукашэнка ў пятніцу ў Берасьці. Кіраўніка краіны цытуе БелТА.

Паводле яго слоў, у Беларусі гатовыя аб’екты пад Алімпійскія гульні.

«Цяпер нацыянальны футбольны стадыён пабудуем і для водных відаў спорту, застанецца футбол. У Расеі ўся інфраструктура створана пад футбол. Можам папросту зь імі прыняць Алімпіяду. І тут у асноўным летнюю (алімпіяду) правесьці — у Беларусі з дапамогай расейцаў ці ўкраінцаў. У іх ёсьць абʼекты, якіх нам не хапае», — дадаў Лукашэнка.

У чэрвені Беларусь прымала ў сябе II Эўрапейскія гульні. На іх арганізацыю за 2017–2019 гады было выдаткавана каля 840 млн рублёў (блізу 400–430 млн даляраў з улікам ваганьня курсу).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG