Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Паліенку на «Валадарцы» пакаралі карцэрам. За што?


Зьміцер Паліенка, архіўнае фота

Актывіст анархісцкага руху, былы палітвязень Зьміцер Паліенка адбыў 7 дзён у карцэры СІЗА на вуліцы Валадарскага, дзе яго трымаюць у чаканьні новага суду. Пра пакараньне карцэрам нявеста Паліенкі Наста Гусева даведалася ў суботу 7 верасьня, калі ў яе не прынялі для Зьмітра перадачу.

Спроба праз тэлефон высьветліць у ізалятары прычыну пакараньня Зьмітра Паліенкі выніку не дала. «Без камэнтару», — адказаў дзяжурны.

Сёньня ў другой палове дня Наста Гусева ўсё ж атрымала з «Валадаркі» інфармацыю пра тое, за што пакаралі карцэрам яе жаніха.

«Не магу назваць крыніцу, але мне дакладна вядома, што яго пакаралі нібыта за сон у ложку ў сьветлы час дня, — сказала Наста Гусева. Яна лічыць, што да Паліенкі чапляецца пэрсанал СІЗА. — «Нават калі чалавек прылёг на ложак у камэры, дык каму ён перашкаджае? Ён жа яшчэ не асуджаны».

Паводле зьвестак Насты Гусевай, Зьміцер Паліенка пасьля карцэру адчувае сябе «вельмі стомленым і аслабелым, выглядае дрэнна».

Яна таксама сказала, што да пасадкі ў карцэр Паліенку не перадавалі яе лістоў, хоць пісала яна рэгулярна.

«То бок яму ўжо чыняць пакуты ня толькі фізычныя, але і маральныя», — кажа Наста Гусева.

Што важна ведаць пра справу Паліенкі

Зьміцер Паліенка
Зьміцер Паліенка

Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка за тое, што ён распыліў газавы балёнчык у твар мужчыну, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэньне на лесьвічнай пляцоўцы (сам Паліенка казаў, што скарыстаў балёнчык у мэтах самаабароны — толькі тады, калі на яго напаў п'яны мужчына).

Пазьней сьледчыя прадʼявілі яму яшчэ некалькі крымінальных абвінавачаньняў:

  • «Псаваньне маёмасьці ў грамадзкім месцы» — за графіці на Ахоцкай вуліцы ў Менску (арт. 341).
  • «Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў» — за словы на адрас былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча (арт. 369).
  • «Асабліва злоснае хуліганства» — за графіці «Міліцыянты забіваюць людзей» на будынку ў Заводзкім раёне Менску (ч. 3 арт. 339).
  • «Распальваньне сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG