Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вы — беларусы, і ніякія расейцы для вас не аўтарытэт» — Троіцкі ў Менску

абноўлена

Арцемі Троіцкі. Архіўнае фота.
Арцемі Троіцкі. Архіўнае фота.

Вядомы расейскі публіцыст, блогер, музычны крытык, адзін зь першых прапагандыстаў рок-музыкі ў Савецкім Саюзе Арцемі Троіцкі на запрашэньне IT-кампаніі Andersen правёў у Менску ў гатэлі DoubleTree by Hilton адкрытую сустрэчу, на якой выказаўся пра беларусаў і расейцаў.

Камэнтуючы, як часам беларусы кажуць, што ім надакучыла расейская тэма, Троіцкі сказаў: «А навошта расейскае? Вы — беларусы, і ніякія расейцы для вас не аўтарытэт, ні старэйшы брат, ніхто». Відэазапіс з гэтымі словамі даслалі Свабодзе прысутныя на сутрэчы з Троіцкім у Менску.

Гэтую фразу заля сустрэла воплескамі.


У Арцёмія Троіцкага жонка — ураджэнка Беларусі. Некалькі гадоў таму ў інтэрвію Свабодзе Троіцкі казаў:

— Заўсёды лічыў, што рана ці позна, так ці інакш, але Беларусь абавязкова выйдзе на наўпроставую эўрапейскую дарогу. Мая жонка Вера — грамадзянка Рэспублікі Беларусь, і адзін час яна хацела зьмяніць беларускае грамадзянства на расейскае, паколькі я — грамадзянін Расеі, дзеці ў нас — грамадзяне Расеі. І я яе заўсёды адгаворваў ад гэтага і казаў: «Вера, што будзе з Расеяй, я ня маю ўяўленьня, і вельмі можа быць, што нічога добрага ня будзе, а вось твая родная краіна Беларусь рана ці позна будзе ў поўным парадку. Так што захавай сваё першапачатковае грамадзянства».

У 2015 годзе Троіцкі пачаў весьці аўтарскую перадачу «Рознакаляровыя навіны» на эстонскім расейскамоўным тэлеканале ARU TV, адзін са стваральнікаў якога — беларускі палітэмігрант Павел Марозаў. Троіцкі камэнтуе на ім грамадзка-палітычныя навіны з Расеі. Цяпер праграма носіць назву «Хижина дяди Тёма». На пачатак 2019 года Арцемі Троіцкі зьяўляецца самым папулярным калумністам ARU TV. У 2019 годзе стаў вядучым адроджанай праграмы «Кафэ Абломаў», якая выходзіць на тэлеканале RTVI.

IT-кампаніі Andersen сёлета арганізавала сустрэчу з Нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG