Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску вывесілі плякаты супраць гамафобіі. ФОТА


ЛГБТК-актывісты 30 жніўня вывесілі плякаты супраць гамафобіі на Кастрычніцкай вуліцы ў Менску. Акцыю правялі ў знак салідарнасьці са зьбітым рэжысэрам і апэратарам дакумэнтальнага кіно Мікалаем Купрычам.

Адзін з удзельнікаў акцыі, мянчук Андрэй Завалей, сказаў Свабодзе, што гэта быў калектыўны парыў — ЛГБТ-актывісты арганізаваліся і зладзілі акцыю за суткі.

Андрэй Завалей
Андрэй Завалей

«Важны сэнс пасланьня — „я таксама п...р“, бо менавіта за імгненьне да нападу Коля Купрыч сказаў гэта нападніку мімаходзь, нават не прыдаючы значэньня. „Ну, няхай я буду п...рам“, і адвярнуўся. Насамрэч гэта быў акт найвялікшай салідарнасьці, які толькі магчымы з боку чалавека. Сказаць — я таксама „іншы“, прыняць гэта на сябе, адчуць, як жывецца ў скуры іншага чалавека», — напісаў Завалей.

Да акцыі таксама далучылася крама «Вялікі дзякуй», якая знаходзіцца на Кастрычніцкай вуліцы.

Пасьля ў сацыяльных сетках сталі зьяўляюцца і іншыя пасты ў падтрымку акцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG