Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аптымістычны погляд на жыцьцё можа паспрыяць даўгалецьцю


Навукоўцы чарговы раз зьвязалі аптымізм з большай верагоднасьцю дажыць да 85 гадоў ці нават больш.

Вынікі гэтых дасьледаваньняў кажуць аб тым, што аптымістычнае стаўленьне да жыцьця патэнцыйна можа зьнізіць рызыку сардэчных хваробаў і раньняй сьмерці. Пра гэта інфармуе брытанская газэта The Guardian.

Ход і вынікі апошняга дасьледаваньня

Каманда дасьледчыкаў падзяліла каля 70 000 жанчын на 4 роўныя групы паводле таго, як кожная зь удзельніц ацаніла ўзровень сваёй аптымістычнасьці. Пасьля гэтага навукоўцы параўналі працягласьць жыцьця найбольш аптымістычнай групы з найменш аптымістычнай.

Пры гэтым улічваліся і іншыя магчымыя ўплывовыя фактары — узрост, пол, раса, наяўнасьць або адсутнасьць вышэйшай адукацыі, прыкметы дэпрэсіі і стан здароўя на момант правядзеньня апытаньня.

Розьніца ў даўжыні жыцьця паміж прадстаўніцамі самай аптымістычнай групы і тымі, хто належыць да супрацьлеглай катэгорыі, склала ажно 15%.

Мэтадалёгія дасьледаваньня мужчынскай выбаркі крыху адрозьнівалася, але вынік атрымаўся падобным — розьніца паміж імі склала 11%.

Дадатковыя фактары

У дасьледаваньня былі ўключыны дадатковыя фактары. Калі навукоўцы параўноўвалі прадстаўнікоў ці прадстаўніц падобных выбарак (г. зн. з падобным стылем жыцьця), але з розным узроўнем аптымістычнасьці, то яны атрымалі чыстыя вынікі, якія насамрэч троху адрозьніваюцца ад больш шырокіх.

У «чыстых» выніках розьніца працягласьці жыцьця паміж найбольш і найменш аптымістычнымі жанчынамі склала 9%, а ў мужчын — 10%. Пры тым, што па ўсім сьвеце статыстыка ў адносінах да мужчын падобная — яны паміраюць раней за жанчын.

Аптымізм і грошы

Больш за тое, ужо іншае дасьледаваньне паказала, што аптымісты зарабляюць больш грошай, чым цынікі. Аптымісты таксама часьцей, чым пэсымісты, робяць разумныя крокі з грашыма.

Тыя, хто глядзіць на сьвет з аптымізмам, больш гатовыя да горшага. 61% аптымістаў ашчаджаюць грошы на будучыню ў параўнаньні з 43% пэсымістаў.

Аптымісты таксама значна з большай верагоднасьцю эканомяць грошы на буйных пакупках, і яны застаюцца больш творчымі ў пошуку спосабаў эканоміць грошы.

Падрыхтавалі Ян Поклад і Кацярына Яроміч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG