Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайдзіце вечарам 5 хвілін на дробную рутыну — зможаце лепш выспацца


Добрая якасьць сну можа дапамагчы кантраляваць вагу, палепшыць настрой і трымаць сябе ў тонусе. Новыя парады для якасьці сну на сайце www. sharecare. com дае Алівія Дэлонг.

У дадатак да выключаных тэлефона і тэлевізар, а таксама расслабляючай ванны, вы можаце палепшыць якасьць сну пры дапамозе дробнага рытуалу. Вось чатыры хуткіх рэчы, якія можа зрабіць кожны. Гэта дапаможа расслабіцца перад сном.

Панюхайце ляванду

Добрая навіна для аматараў ляванды: пры ўдыханьні яе паху чалавек адчувае сябе больш спакойна. Ляванда выклікае дрымотнасьць і памяншае сымптомы трывогі, дэпрэсіі і стомленасьці. Некаторыя дасьледаваньні паказваюць, што ляванда павышае настрой і паляпшае канцэнтрацыю. ВЫ можаце запаліць сьвечку з алеем ляванды або пакласьці каля ложка упакоўку гэтай духмянай расьліны.

Запішыце ў штодзёньніку пляны на наступны дзень

Дасьледаваньні паказваюць, што розны працоўны і сямейны клопат кладзецца цяжкім грузам на наш розум і можа перашкаджаць здароваму сну. Многія людзі сьведчаць, што прачынаюцца ўначы, каб абдумаць цяжкую ці канфліктную сытуацыю і пляны на заўтрашні дзень. Але ёсьць просты спосаб пазбавіцца ад гэтых начных перажываньняў. Для шмат каго дадаткова проста запісаць у пляны на заўтрашні дзень свае намеры, каб разгрузіць сьвядомасьць ад настойлівага клопату. Паспрабуйце.

Зрабіце некалькі кароткіх практыкаваньняў з арсэналу ёгі

Тыя, хто практыкуе ёгу, сьведчаць, што лёгкія практыкаваньні перад сном здымаюць фізычную і разумовую напружанасьць. Лёгкіх практыкаваньняў ёсьць шмат. Вось адно зь іх.

Лежачы на сьпіне, падцягніце калені да грудзей. Апусьціце калені ў левы бок, захоўваючы пры гэтым кантакт плячэй і рук з ложкам ці падлогай. Павярніце галаву направа і заставайцеся ў такой позе на працягу 10-15 удыхаў. Пасьля памяняйце бакі. Гэтае практыкаваньне можна паўтарыць некалькі разоў.

Зрабіце 5 глыбокіх удыхаў

Паводле дадзеных Нацыянальнага фонду сну ЗША, усяго 1-2 хвіліны глыбокага дыханьня здольныя супакоіць нэрвы і зрабіць нас больш расслабленым. Вось як гэта можна зрабіць.

Сядзьце на ложку і пакладзіце адну руку на на ніжнюю палову жывата. Зрабіце тры глыбокія ўдыхі і тры выдыхі. Паспрабуйце прыслухацца і адчуць, як паветра ўваходзіць і выходзіць з вас. Калі адчуваеце нейкае напружаньне, паспрабуйце яго адпусьціць. Паўтарыце цыкл з трох удыхаў пяць разоў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG