Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праўда» з Катрын Дэнёў адкрыла 76-й Вэнэцыянскі кінафэстываль


Госьці 76-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю
Госьці 76-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю

76-й Вэнэцыянскі кінафэстываль адкрыўся сусьветнай прэм’ерай фільма «Праўда» Хіракадзу Карээда, ляўрэата Канскай «Залатой пальмавай галінкі» 2018 году. «Праўда» — першы фільм рэжысэра, зьняты за межамі Японіі.

Дзеяньне адбываецца ў Францыі, галоўныя ролі выканалі Катрын Дэнёў, Жульет Бінош і Ітан Хоук. Дэнёў грае знакамітую акторку Фабʼен, легенду францускага кіно, якая толькі што апублікавала кнігу сваіх успамінаў.

З Нью-Ёрку ў Парыж да яе прыяжджае дачка Люмір разам з мужам, няўдачлівым тэлевізійным акцёрам. Маці заўсёды была да яе халодная, аддаючы перавагу сямʼі карʼеру^; зрэшты, у сваіх мэмуарах яна малюе зусім іншую карціну, зь якой ня згодная Люмір. Як тлумачыць Хіракадзу Карээда: «Што робіць сямʼю сямʼёй? Праўда ці хлусьня? І як абраць паміж жорсткай праўдай і добрай хлусьнёй? Гэтымі пытаньнямі я не пераставаў задавацца, здымаючы гэты фільм».

«Праўда» удзельнічае ў міжнародным конкурсе. Журы пад старшынствам аргентынскай рэжысэркі Лукрэсіі Мартель паглядзіць яшчэ 20 конкурсных фільмаў. Пераможцаў назавуць 7 верасьня.

Па-за конкурсам на кінафэстывалі пакажуць дакумэнтальны фільм Сяргея Лазьніцы, створаны пры падтрымцы тэлеканалу «Настоящее время» аб разьвітаньні са Сталіным «Дзяржаўныя пахаваньні», заснаваную на архіўных матэрыялах 5/9 сакавіка 1953 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG