Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катрын Дэнёў выбачылася перад ахвярамі сэксуальных дамаганьняў


Катрын Дэнёў
Катрын Дэнёў

Француская акторка Катрын Дэнёў прынесла прабачэньні ўсім ахвярам сэксуальных дамаганьняў, якія палічылі сябе абражаным лістом актрысы і яшчэ ста вядомых жанчын у газэце Le Monde. У лісьце падвяргалася крытыцы масавая грамадзкая кампанія з хэштэгам #MeToo ( «Я таксама»). У кампанію ўключыліся тысячы ахвяраў сэксуальных дамаганьняў і згвалтаваньняў.

У адкрытым лісьце, падпісаным Дэнёў, аўтаркі лічаць, што акцыя #MeToo ператварылася ў «кампанію публічных даносаў». Дэнёў і яе аднадумцы выступаюць у абарону правоў мужчын на «настойлівы флірт». Пры гэтым згвалтаваньне названа злачынствам.

У кастрычніку 2017 году дзесяткі вядомых акторак абвінавацілі ў дамаганьнях галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна. Неўзабаве пасьля гэтага падобныя абвінавачваньні паступілі і ў адрас іншых знакамітасьцяў са сьвету кіно і палітыкі. У сацыяльнай сетцы Twitter разгарнулася кампанія #MeToo, да якой далучыліся тысячы жанчын з розных краін, каб падзяліцца сваім траўматычным вопытам, зьвязаным з сэксуальным гвалтам і дамаганьнямі.

Катрын Дэнёў ў сваім камэнтары ў газэце Liberation падкрэсьліла, што падпісанае ёю ліст не ўхваляе дамаганьняў. «Інакш я не падпісала б яго», — заявіла француская акторка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG