Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканцы пачалі прадаваць футболкі з Грэнляндыяй у складзе ЗША


Прэмʼер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэмʼер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Рэспубліканская партыя ЗША пачала прадаваць на сваім сайце футболкі, на якіх востраў Грэнляндыя, што належыць Даніі, і тэрыторыя Злучаных Штатаў пафарбаваныя ў колеры амэрыканскага сьцяга.

Футболкі можна купіць за ахвяраваньне на 35, 50, 75, 100, 250, 500 або тысячу долараў. У апісаньні да тавару гаворыцца: «Падтрымай прэзыдэнта Трампа і ягоныя намаганьні дапамагчы Амэрыцы расьці!»

Днямі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб адтэрміноўцы візыту ў Данію з прычыны адмовы дацкіх уладаў абмяркоўваць пытаньне аб магчымай куплі Грэнляндыі Злучанымі Штатамі.

Трамп напісаў у твітэры: «Зыходзячы з камэнтароў прэмʼер-міністра Мэтэ Фрэдэрыксэн, яна не зацікаўлена ў абмеркаваньні куплі Грэнляндыі, я адкладаю на іншы час нашу сустрэчу, якая па пляне павінна была прайсьці праз два тыдні».

Прэмʼер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн заявіла, што была «зьдзіўленая і расчараваная» рашэньнем прэзыдэнта ЗША. Паводле яе, рашэньне Трампа не паўплывае на «добрыя» адносіны паміж Капэнгагенам і Вашынгтонам. Аднак яна зноў пацьвердзіла, што Грэнляндыя «не прадаецца».

Да таго крыніцы ў Белым доме ў інтэрвію некалькім СМІ пацьвердзілі цікавасьць Дональда Трампа да куплі Злучанымі Штатамі найбуйнейшай у сьвеце выспы, якая належыць Даніі. 18 жніўня сам прэзыдэнт Трамп публічна прызнаў гэта: «Мы — добрыя хаўрусьнікі з Даніяй. Мы абараняем Данію, як мы абараняем значную частку сьвету, у выніку зьявілася гэтая канцэпцыя... Гэта цікава са стратэгічнага пункту гледжаньня».

Трамп закрануў гэтую тэму і ў твітэры, пажартаваўшы на тэму створанага мэму ў сувязі з чуткамі аб плянах куплі Грэнляндыі.

Паведамлялася, што Злучаныя Штаты гатовыя ўзяць на сябе выплату грэнляндзкім аўтаномным уладам 600 мільёнаў даляраў у год на падтрыманьне эканомікі і сацыяльнай сфэры выспы — цяпер гэтыя грошы плаціць Данія. У адказ прэмʼер-міністарка Даніі выказала надзею на тое, што прэзыдэнт жартуе, назваўшы гісторыю «абсурднай дыскусіяй».

У Грэнляндыі знаходзіцца самая паўночная ваенна-паветраная база ЗША. Выспа лічыцца стратэгічна важнай у гарантаваньні бясьпекі Паўночнаамэрыканскага кантынэнту тэрыторыяй.

Невядома, ці зьяўлялася першапачаткова пытаньне аб Грэнляндыі адной з тэмаў перамоваў прэзыдэнта Трампа ў Даніі. Падчас сваёй эўрапейскай паездкі ён павінен быў наведаць Польшчу і Данію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG