Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Такога ў нас няма». Ці праўда затрымалі «галоўнага па афшорах»?


Belaris - handcuffs
Belaris - handcuffs

Паводле зьвестак парталу Tut.by, яшчэ 12 жніўня кіруючы партнэр юрыдычнай кампаніі «Калегія» Ігар Стуканаў быў затрыманы праваахоўнікамі, яго «распрацоўваў» Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю.

Суразмоўцы парталу назвалі Стуканава «адным з самых вядомых на рынку спэцыялістаў па афшорах».

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Свабодзе заявілі, што адносна такога чалавека ў іх «ніякай справы ў вытворчасьці няма».

У кампаніі «Калегія» Свабодзе адмовіліся камэнтаваць справу, але заявілі, што згадка Стуканава як спэцыяліста па афшорах «не адпавядае рэчаіснасьці». Тым ня меней, Стуканаў ня раз камэнтаваў у СМІ розныя пытаньні, зьвязаныя э тэмай афшораў і заканадаўства адносна іх.

Але ў кампаніі і не абвяргалі затрыманьне, а займацца справай юрыста можа і адзін зь іншых дзяржаўных органаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG