Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыехала дэлегацыя Кангрэсу ЗША, каб «падкрэсьліць падтрымку сувэрэнітэту»


Намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Дапкюнас (зьлева) і чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад штату Ілінойс Майкл Куіглі (у цэнтры)
Намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Дапкюнас (зьлева) і чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад штату Ілінойс Майкл Куіглі (у цэнтры)

Дэлегацыя Кангрэсу Злучаных Штатаў наведвае Менск 13–14 жніўня. Яе ўзначальвае чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Куіглі са штату Ілінойс, які наведвае Беларусь упершыню.

Як пісала амбасада ЗША, дэлегацыя мае сустрэцца зь беларускімі афіцыйнымі асобамі, каб «абмеркаваць двухбаковыя адносіны ЗША і Беларусі і падкрэсьліць прыхільнасьць ЗША да падтрымкі сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі».

Міністэрства замежных справаў Беларусі паведаміла, што 13 жніўня Куіглі сустрэўся з намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Андрэем Дапкюнасам.

«Суразмоўцы абмеркавалі тэматыку рэгіянальнай бясьпекі, магчымасьці пашырэньня беларуска-амэрыканскага ўзаемадзеяньня ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сфэрах, — піша МЗС. — Адзначаная важнасьць дадатковых узаемных намаганьняў па ўмацаваньні даверу ў двухбаковых адносінах».

Мяркуючы па фота, на сустрэчы таксама прысутнічала Джэніфэр Мур — часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі.

Зранку 13 жніўня дэлегацыя была ў Вільні, дзе сустрэлася зь літоўскім міністрам замежных справаў Лінасам Лінкявічусам. Як піша Diena.lt, апошні расказаў амэрыканскай дэлегацыі сярод іншага пра тое, што Літва бачыць пагрозу нацыянальнай бясьпецы ў будаўніцтве БелАЭС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG