Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 гады на траіх. У Менску асудзілі падлеткаў за распаўсюд наркотыкаў


Падлеткі на лаве падсудных падчас абвяшчэньня прысуду. 13 жніўня 2019 году
Падлеткі на лаве падсудных падчас абвяшчэньня прысуду. 13 жніўня 2019 году

Cуд Менскага раёну прыгаварыў трох непаўналетніх, абвінавачаных у распаўсюдзе псыхаактыўных рэчываў у складзе арганізаванай групы (частка 3 артыкулу 328), да 10 і 8 гадоў пазбаўленьня волі. Да іх прымененая амністыя — тэрмін скарацілі на 2 гады.

​На момант арышту малодшаму, Ягору С., было 15 гадоў. Ён вучыўся ў Менскім каледжы прадпрымальніцтва, куды паступіў пасьля вучобы ў СШ № 101. Асуджаны на 10 гадоў, да яго прыменена амністыя. Рэальны тэрмін — 8 гадоў.

Ягор С.
Ягор С.

Вячаславу Л. і Андрэю С. — 16 і 17 гадоў. Яны вучыліся ў СШ № 67.

Вячаславу Л. прысудзілі таксама 10 гадоў пазбаўленьня волі, рэальны тэрмін з улікам амністыі — 8 гадоў.

Вячаслаў Л.
Вячаслаў Л.

Андрэю С. залічылі чыстасардэчнае прызнаньне і далі на 1 год менш — 9, рэальны тэрмін — 7 гадоў.

Андрэй С.
Андрэй С.

​Усіх трох затрымалі 1 лістапада 2018 году, і з таго часу яны знаходзяцца ў Жодзінскай турме.

Пракурор зачытвае прысуд
Пракурор зачытвае прысуд

У крымінальнай справе фігуравалі 44 эпізоды закладак. 38 зь іх — марыхуана. Паводле матэрыялаў сьледзтва, максымальная закладка ў 54 грамы была зробленая ў лесе пад населеным пунктам Новая Вёска пад Менскам. Мінімальная, на 0,09 грама марыхуаны, — у жылым доме на праспэкце Газэты «Зьвязда». Марыхуаны ўсяго было закладзена больш за 400 грамаў. Яшчэ ў 6 закладках нібыта знаходзіўся псыхатроп «Альфа ПВП».

Ягор С. і Вячаслаў Л. цалкам не прызналі сваю віну, а вось Андрэй С. прызнаў віну часткова: што займаўся распаўсюдам марыхуаны ў складзе групы, але не распаўсюджваў псыхатропы «Альфа ПВП». У Андрэя С. у сям’і іншая сытуацыя, чым у астатніх дваіх. Бацькі ў разводзе, ён жыве з маці-інвалідам і дзедам.

Сваякі і сябры асуджаных у залі падчас абвяшчэньня прысуду. 13 жніўня 2019 году
Сваякі і сябры асуджаных у залі падчас абвяшчэньня прысуду. 13 жніўня 2019 году

​Бацькі падлеткаў будуць абскарджваць прысуд.

Сьледзтва ня высьветліла, у каго, дзе і пры якіх абставінах хлопцы атрымлівалі рэчывы: «у нявызначанай асобы, у нявызначаным месцы, у нявызначаны час».

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG