Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе паставілі помнік Гедзіміну. ФАТАФАКТ

абноўлена

Помнік Гедзіміну ў Лідзе
Помнік Гедзіміну ў Лідзе

У Лідзе паставілі помнік Гедзіміну. Адкрыюць яго 7 верасьня падчас Дня гораду.

Гедзімін — вялікі князь літоўскі ў 1316–1341 гадах, які ўдвая павялічыў тэрыторыю ВКЛ. Падчас яго кіраваньня мураваныя замкі зьявіліся ў Лідзе, Медніках, Крэве і Віцебску.

Помнік паставілі на пляцоўцы ля Лідзкага замку. Сёньня пачаліся працы па ўсталяваньні бронзавай коннай скульптуры вагай каля 3 тонаў і вышынёй да 6 мэтраў. Пастамэнт помніку будзе абліцаваны гранітам у колер Лідзкага замку. На ім будзе надпіс «Гедымін» і герб «Калюмны». Помнік усталёўваюць на грошы лідзкага прадпрыемства «Белтэкс оптык».

Помнік зрабілі па эскізе скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, якія выйгралі ў конкурсе на стварэньне помніка ад Лідзкага райвыканкаму. Нячай і Аганаў – аўтары мэмарыялу ў Курапатах, усталяванага летась.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG