Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Горадзеншчыне і Берасьцейшчыне ўсталявалі дзьве стэлі паўстанцам 1863-1864 гадоў ФАТАФАКТ


Помнікі зьявіліся ў месцах баёў паўстанцаў Каліноўскага — каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну на Горадзеншчыне і каля аграгарадка Лыскава Пружанскага раёну на Берасьцейшчыне.

Вышыня драўляных стэляў каля 6 мэтраў.

«Дзяржава ніякім чынам не ўшаноўвае сваіх герояў, таму нам, грамадзкасьці і актывістам, даводзіцца браць на сябе гэтую адказнасьць», — адзначыў адзін з ініцыятараў акцыі Вадзім Саранчукоў.

Ён расказаў, што стэлі зьявіліся ў выніку грамадзкай кампаніі «Каліноўскі-2019». Мэта кампаніі — каб як мага больш беларусаў даведалася і прыехала на перапахаваньне парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні сёлета ўвосень.

Таксама ў межах гэтай кампаніі ладзіцца вершаваны маратон на тэму паўстаньня, будуць усталяваныя іншыя памятныя знакі ў гонар змагароў.

Мяркуецца, што перапахаваньне Кастуся Каліноўскага і іншых лідэраў паўстаньня 1863-1864 гадоў адбудзецца ў Вільні 2 лістапада 2019 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG