Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два мільёны мусульманаў праводзяць хадж на гару Арафат


Малітва ў горадзе Мэка перад паходам на Арафат, 8 жніўня
Малітва ў горадзе Мэка перад паходам на Арафат, 8 жніўня

На штогадовую пілігрымку на гару Арафат у Саудаўскай Аравіі 10 жніўня сабраліся, як паведамляюць саудаўскія ўлады, каля двух мільёнаў чалавек.

Ноч пілігрымы правялі ў вялікім лягеры каля пагорку, дзе, паводле ісламу, бог выпрабаваў веру Абрагама, загадаўшы яму прынесьці ў ахвяру сына Ізмаіла (абодва былі гатовыя да таго, і бог, пабачыўшы гэта, адмяніў выпрабаваньне). Тут жа прарок Махамэд прапаведаваў сваю апошнюю пропаведзь.

Пілігрымы на гары Арафат, 2018 год
Пілігрымы на гары Арафат, 2018 год

Паломнікі прыйшлі на пяцідзённы рытуал — рэлігійны абавязак для кожнага працаздольнага мусульманіна, які можа дазволіць сабе падарожнічаць хоць бы раз у жыцьці.

Яны будуць праводзіць дзень на гары Арафат. Да заходу сонца яны адправяцца ў Муздаліфу, каб сабраць камяні і кінуць іх 11 жніўня ў Джамараце на каменныя калёны, якія сымбалізуюць дʼябла.

У хаджы практычна штогод бяруць удзел і грамадзяне Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG