Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерч сарваў дахі і паваліў дрэвы пад Магілёвам. ВІДЭА


Моцны вецер 18 ліпеня пашкодзіў дахі 7 прыватных жылых дамоў, 10 лецішчаў і 7 прыватных гаспадарчых пабудоваў у Магілёўскім раёне. Відавочцы зьнялі кадры, якім далі загаловак: «Беларускае тарнада!»

Error rendering VK.

На іншым відэа бачныя наступствы ветру: сарваны дах і паламаныя дрэвы ў вёсцы Жукава.

Error rendering VK.

Пра пацярпелых людзей не паведамлялася.

Падобныя віхраслупы фіксуюцца ў Беларусі штогод, але штораз выклікаюць зьдзіўленьне відавочцаў. Напрыклад, год таму відавочцы сьмерчу на Лоеўшчыне разважалі, ці падніме ён калгасных кароваў. ​Такі віхраслуп бачылі два гады таму ў Добрускім раёне. Такое тарнада назіралі тры гады таму на Шаркаўшчыне — тады відавочцы казалі, што бачылі, як «у небе парнік ляціць і побач сабака лапамі махае». Невялічкі сьмерч бачылі і ў менскіх Шабанах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG