Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці знайшлі цела супрацоўніка Сьледчага камітэту з агнястрэльным раненьнем

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт пацьвердзіў сьмерць ад агнястрэльнай раны кіроўцы УСК Берасьцейскай вобласьці. Раней пра самагубства 32-гадовага мужчыны пісаў тэлеграм-канал Nexta.

Цела мужчыны знайшлі 15 ліпеня ў кватэры па месцы жыхарства. СК мяркуе, што ружжо, зь якога зрабілі стрэл, было зарэгістраванае — у памерлага быў дазвол на права паляваньня.

Сьледчы камітэт праводзіць праверку і спачувае родным супрацоўніка.

Паводле Nexta, у перадсьмяротнай запісцы мужчына згадаў свае грашовыя даўгі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG