Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску са стралянінай спынілі «Лексус». МУС: «Усё было ў межах прававога поля»


Belarus - case of chechen Murad Amriev, Dobrush police station

У прэсавай службе МУС пацьвердзілі факт затрыманьня трох чалавек з аўтамабіля «Лексус», якое адбылося на вуліцы Арлоўскай у Менску.

Паводле сьведак, міліцыянты ўжылі зброю і спынілі аўтамабіль на дарозе з дапамогай службовага мікрааўтобуса.

У МУС Беларусі пацьвердзілі гэты выпадак, але адмовіліся камэнтаваць зьвесткі пра тое, што міліцыянты памыліліся і затрымалі ня тых.

«Праводзіліся апэратыўныя захады, але ўсё адбывалася ў межах прававога поля», — сказала Свабодзе пра здарэньне прэсавая сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Першым пра інцыдэнт паведаміў блогер Nexta ў сваім Telegram-канале.

Ён спаслаўся на падпісчыкаў, якія бачылі, як 15 ліпеня на вуліцы Арлоўскай а 14.25 пасьля страляньня супрацоўнікі ў масках і спартовых касьцюмах разьбілі шыбу ў аўтамабілі «Лексус» чорнага колеру і «выцягнулі зь яго трох чалавек». Другі сьведка інцыдэнту пацікавіўся ў супрацоўнікаў, каго яны прадстаўляюць, і яму паказалі пасьведчаньні спэцпадразьдзяленьня міліцыі «Алмаз». Паводле сьведак, міліцыянты нібыта памыліся і затрымалі ня тых, каго плянавалі.

Nexta напісаў, што ўладальнік «Лексуса» 16 ліпеня быў на волі і дбаў пра тое, каб уставіць у аўтамабіль пабітае міліцыянтамі шкло; на кантакт з журналістамі не ішоў.

Прэсавая сакратарка МУС Беларусі не змагла адказаць Свабодзе, ці быў нейкі разбор дзеяньняў «Алмаза» на вуліцы Арлоўскай:

«Мне пра гэта невядома. У нас ніхто не звальняўся», — сказала кіраўніца прэсавай службы МУС Вольга Чамаданава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG